Пружанскі павет (1921—1940)
Пружа́нскі павет (польск.: Powiat prużański) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Пружаны.
Пружанскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1 сакавіка 1921 |
Дата скасавання | 15 студзеня 1940 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Гісторыя
правіцьБылы павет Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. З лютага 1919 года акупаваны польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
12 снежня 1920 года гміны Белавежа, Масева і Сухопаль перададзены ў склад навастворанага Белавежскага павета[1].
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Пружанскі павет 4 снежня 1939 года ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Пружанскі і іншыя раёны.
Складаўся з 17 вясковых гмін (8 у 1939) і 3 мястэчкаў. Агульная плошча павета — 2644 км², насельніцтва — 108 600 чалавек[2], шчыльнасць — 41 чал. на км².
Адміністрацыйны падзел
правіцьГміны
правіць- гміна Байкі (да 1926)[3]
- гміна Бяроза-Картузская (да 1932)[4]
- гміна Дабучын (да 1926)[3]
- гміна Гарадзечна[5]
- гміна Котра (да 1932)[6]
- гміна Лінава (да 1932)[7]
- гміна Малеч
- гміна Мацвеевічы (да 1926)[8].
- гміна Мацясы (да 1925)[9]
- гміна Міжлессе (1926—1932)[10]
- гміна Мікіцічы (да 1926)[3]
- гміна Носкі (да 1926)[3]
- гміна Пружаны (c 1926)[11]
- гміна Равяцічы (да 1932)[12]
- гміна Руднікі (цэнтр: Харава, Руднікі)
- гміна Сігневічы[13].
- гміна Сялец
- гміна Сухопаль (c 1926)[14]
- гміна Чарнякава (да 1926)[3]
- гміна Шані (да 1926)[15]
- гміна Шарашова[16]
Гарады
правіць- Пружаны (пазней пазбаўлены статусу горада)
- Бяроза Картузская (пазней пазбаўлены статусу горада)
- Шарашова (да 1934)[17]
Зноскі
- ↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 43
- ↑ Паводле даных перапісу 1931 года.
- ↑ а б в г д Ліквідавана 22 студзеня 1926. (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46)
- ↑ 1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Сяхновічы, Малеч і Сялец. (Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109)
- ↑ 12 красавіка 1928 далучана частка ліквідаванай гміны Дворцы Брэсцкага павета. (Dz. U. z 1928 r. Nr 45, poz. 427).
- ↑ 1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Руднікі, Сухопаль і Шарашова. (Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109)
- ↑ 1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Малеч, Пружаны і Шарашова. (Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109)
- ↑ 22 студзеня 1926 пераназвана ў гміну Міжлессе (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46)
- ↑ 1 студзеня 1926 увайшла ў склад Кобрынскага павета. (Dz. U. z 1925 r. Nr 90, poz. 635)
- ↑ 22 студзеня 1926 гміна Мацвеевічы пераназвана ў Міжлессе. (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46); 1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гміны Сяхновічы. (Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109)
- ↑ Створана 22 студзеня 1926. (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46)
- ↑ 1 красавіка 1932 ліквідавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін: Сяхновічы і Малеч. (Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109)
- ↑ Створана 1 красавіка 1932 з тэрыторый ліквідаванай гміны Міжлессе(Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109)
- ↑ Далучана 26 ліпеня 1926 з Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. (Dz. U. z 1926 r. Nr 72, poz. 415)
- ↑ Ліквідавана 22 студзеня 1926. (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46 Архівавана 21 снежня 2016.)
- ↑ 12 красавіка 1928 далучана частка тэрыторыі ліквідаванай гміны Дворцы Брэсцкага павета. (Dz. U. z 1928 r. Nr 45, poz. 427 Архівавана 23 верасня 2016.)
- ↑ Статус горада сняць 1 красавіка 1934 (Dz. U. z 1934 r. Nr 26, poz. 202 Архівавана 14 верасня 2014.)
Літаратура
правіць- Пружанскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх