Белавежскі павет
Белаве́жскі паве́т — павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — вёска Белавежа.
Белавежскі павет | |
---|---|
Powiat białowieski | |
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводства |
Уключае | 3 вясковыя гміны |
Адміністрацыйны цэнтр | Белавежа |
Дата ўтварэння | 12 снежня 1920 |
Дата скасавання | 1 жніўня 1922 |
Насельніцтва (1921) | 17 879 |
Шчыльнасць | 11,2 чал./км² |
Плошча | 1 602 км² |
Гісторыя
правіцьСтвораны з часткі былога Пружанскага павета (гміны Масева, Белавежа і Сухопаль) і Брэсцкага павета (гміны Палоўцы, Вярховічы, Дзмітравічы, Дварцы) Гродзенскай губерні Расійскай імперыі пад праўленнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 12 снежня 1920 года[1]. Ужо 19 лютага 1921 года быў далучаны да Беластоцкага ваяводства, прычым гміны былога Брэсцкага павета адыйшлі да новаўтворанага Брэсцкага павета. Па рашэнні ўрада 11 ліпеня 1922 года (дзейнага з 1 жніўня 1922 года) павет быў ліквідаваны і ўключаны ў Бельскі павет[2].
У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Камянецкага раёна і Пружанскага раёна Беларусі і Гайнаўскага павета Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьГміны
правіцьМястэчкі
правіцьНасельніцтва
правіцьПаводле вынікаў перапісу 1931 года насельніцтва павета складала 108 600 чалавек, шчыльнасць — 41 чал. на км². Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала 8921 (49,9%) беларус, 7955 (44,5%) палякаў, 841 (4,7%) яўрэй, 117 (0,7%) рускіх, 36 (0,2%) украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 5 немцаў, 2 эстонцы, 1 армянін і 1 славак. 78,6% (14058) жыхароў павету былі праваслаўнымі, 13,2% (2363) каталікамі, 7,5% (1349) юдаістамі, 0,6% (106) пратэстантамі і 2 жыхары мусульманамі[3].
Зноскі
- ↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 43
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 56, poz. 504 Архівавана 24 кастрычніка 2013.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (польск.). Праверана 6 мая 2015.