Бельскі павет (1919—1939)

павет у 1919—1939 гадах

Бе́льскі паве́т (польск.: Powiat bielski) — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Бельск.

Бельскі павет
Powiat bielski
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводства
Уключае 19 вясковых гмінаў (1919—1934), 14 вясковых гмінаў (1919—1934)
Адміністрацыйны цэнтр Бельск
Дата ўтварэння 28 жніўня 1919
Дата скасавання верасень 1939
Насельніцтва (1922) 129 216
Бельскі павет на карце

Гісторыя правіць

Створаны на аснове былога Бельскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі 28 жніўня 1919 года. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 9 гарадоў (Бельск, Боцькі, Бранск, Цеханавец, Дарагічын, Кляшчэлі, Мельнік, Нараў і Сямяцічы) і 19 вясковых гмінаў. 11 ліпеня 1922 г. Бельскі павет пабольшыўся коштам скасаванага Белавежскага павета (у яго склад былі далучаны гміны: Масева, Белавежа і Сухопаль). Канчатковае фарміраванне межаў павета закончылася ў 1926 г., калі гміна Сухопаль адыйшла ў склад Пружанскага павета. У ліпені 1934 г. улады скасавалі 12 самых малых гмінаў, але былі створаны 7 новых і да 1939 г. у складзе Бельскага павета было 14 гмінаў. 15 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Бельскі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Гайнаўскі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны Беластоцкай і Брэсцкай абласцей[1].

Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 г. тэрыторыя былога Бельскага павета перайшла да Польшчы.

У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Бельскага, Высокамазавецкага Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Бельскага павета ўваходзяць у склад Камянецкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

1922—1934 правіць

Гміны правіць

1934—1939 правіць

Насельніцтва правіць

Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 129 216 жыхароў, з чаго 35 964 (27,82 %) беларусы, 79 154 (61,26 %) палякі (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 13 175 (10,19 %) яўрэяў, 1038 (0,8 %) рускіх, 976 (0,75 %) літоўцаў, 111 (0,08 %) немцаў, 24 (0,02 %) украінцы (у перапісе былі запісаны як русіны), 15 французаў, 14 латышоў, 11 татараў, 2 грузіны, па адным чэху, эстонцу, сербе, турку. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 164 441 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 57 331 (г. зн. 34,86 % ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская і ўкраінская, з якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (49,92 %)[2], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 49,77 % (64 311) жыхароў павета былі каталікамі, 37,67 (48 672) праваслаўнымі, 12,36 % (15 977) іўдзеямі, 0,1 % (140) пратэстантамі, 27 марыявітамі, 18 адвентыстамі, 4 г. зв. сектантамі, па адным баптысце, мусульманіне. Для 9 жыхароў павета веравызнанне было пазначана як невядомае.[3]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Zbigniew Romaniuk, Bogdan Komarzewski. Zarys historii powiatu bielskiego (польск.). Powiat bielski. Праверана 27 ліпеня 2015.
  2. Гл. звесткі для Бельскага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (польск.). Праверана 27 ліпеня 2015.