Браньск
горад і гарадская гміна ў Польшчы
(Пасля перасылкі з Бранск (Польшча))
Браньск, Браньск-Падляшскі (свая мова Бранськ, Branśk; польск.: Brańsk), традыцыйная беларуская назва Бранск — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Браньск. Насельніцтва 3822 чал. (2007).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Беластока, на рацэ Нурэц. Побач з горадам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
правіць- XI ст: разам з іншымі гарадамі Падляшша трапіў пад уладу Яраслава Мудрага.[2]
- XIII—XIV стст.: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- XV ст.: другі цэнтр Бельскай зямлі пасля Бельска.
- 18 студзеня 1493: атрымаў Магдэбургскае права.
- 1513: у Падляшскім ваяводстве.
- XVI ст.: атрымаў герб «у чырвоным полі выява рыцара на кані»[3]; значны асяродак гандлю, у мястэчку існавалі касцёл і царква.[4]
- XVI—XVIII стст.: цэнтр староства.
- сяр. XVI ст. — 1768: у Браньску адбываліся пасяджэнні земскага суда Браньскай зямлі, а таксама праводзіліся соймікі шляхты (апошні прайшоў 27 мая 1793 года).
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- XVIII ст.: пасля Паўночнай вайны пачаў прыходзіць у заняпад.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі.
- 1921: паводле ўмоваў Рыжскай мірнай дамовы, апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе БССР.
- 1940: цэнтр Браньскага раёна Беластоцкай вобласці
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Браньск Польшчы.
Галерэя
правіць-
Праваслаўная царква
-
Канцылярыя Бранскай зямлі
-
Мяшчанскі дом, 1907 г.
-
Царква-мураўёўка, 1915—1918 гадоў.
Насельніцтва
правіцьТранспарт
правіцьБраньск — вузел аўтамабільных шляхоў: 66 (Замбраў — Браньск — Бельск Падляскі) і 681 (Лапы — Браньск — Цехановец).
Турыстычная інфармацыя
правіцьВыдатныя мясціны
правіць- Гарадзішча (XI ст.)
- Забудова XIX — пач. XX ст.
- Капліца (XIX ст.)
- Касцёл Унебаўзяцця найсв. Панны Марыі (1859—1862)
- Могілкі яўрэйскія
- Могілкі старыя каталіцкія
- Могілкі старыя праваслаўныя
- Царква св. Сімеона
Страчаная спадчына
правіць- Сінагога
Вядомыя асобы
правіцьМаёнтак Калінова каля Браньска на працягу амаль ста гадоў быў у валоданні продкаў Кастуся Каліноўскага.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803021-0922745?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 340.
- ↑ Браньск-Падляшскі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005, с. 341.
- ↑ Брянск, город Гродненской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
правіць- Фіёнік Д. Браньск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 340—341. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Brańsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 353.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браньск
- Бранск на сайце Radzima.org