Маляшы́ (польск.: Malesze, па-падляску: Malisế[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Вышкі.

Вёска
Маляшы
польск.: Malesze
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
121 чалавек[1] (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
17-100
Аўтамабільны код
BBI
Маляшы на карце Польшчы ±
Маляшы (Польшча)
Маляшы
Маляшы (Падляскае ваяводства)
Маляшы

Вёска знаходзіцца на заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Насельніцтва

правіць

Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[3], праваслаўныя (прыход святых Пятра і Паўла на месцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны ў Лубіне Касцельным[4]).

Гісторыя

правіць

Маляшы былі заснаваныя ў час валочнай памеры ў бранскім старастве. З самога пачатку былі заселеныя беларускімі мужыкамі пасярод ранейшых вёскаў, у якіх пражывала польская дробная шляхта. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Буйнове.[2]. Вёска аддвалася бранскімі старастамі ў арэнду акалічнай шляхце. Здаўна існавала тут царква, якой належалі 2 валокі зямлі[5]. Амаль поўнасцю была зруйнаваная ў час шведcкіх войнаў паловы 17 ст. (засталіся тут толькі 3 сям’і), але паспяхова адбудоўвалася і ў 1740 г. былі тут 41 хаты[2]. У другой палове 19 ст. царскімі ўладамі была заснаваная маляшоўская воласць, якая праіснавала да 1915 г.[5]. У міжваенны перыяд Маляшы належалі да гміны Тапчэва Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 285 жыхары (76 каталікоў, 195 праваслаўных і 14 юдэяў; палякамі лічыліся 71 жыхар, беларусамі 198, 14 жыдамі і 2 рускімі[6]. У 1944 г. тутэйшая царква (пабудаваная ў 1870 г.) была знішчаная немцамі, новая царква была пабудаваная прыхажанамі толькі ў 1954 г. Пасля вайны каля 20 сем’яў выехала з Маляшоў у Савецкі Саюз[2].

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (польск.) (16 верасня 2015).
  2. а б в г Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 55(недаступная спасылка) (16 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 11 чэрвеня 2016.
  3. Падляская мова жыхароў Маляшоў характэрная наяўнасцю мазурэння — фанетычнай з’явы, распаўсюджанай сярод мазавецкіх дыялектаў польскай мовы (шыпячыя зычныя пераходзяць у свісцячыя). З’ява прысутнічае ў назве вёскі — замест агульнападляскага Mališê атрымоўваецца Malisê
  4. ŁUBIN KOŚCIELNY - Parafia Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny (польск.)(недаступная спасылка). Diecezja Drohiczyńska (16 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2016. Праверана 11 чэрвеня 2016.
  5. а б Historia powstania wsi Malesze (польск.). Gmina Wyszki (16 верасня 2015).
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (польск.) (16 верасня 2015).