Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Маляшы)
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Маляшах — парафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Бельск Падляскі Варшаўска-Бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Праваслаўны храм | |
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
52°47′40″ пн. ш. 22°57′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Вёска | Маляшы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Варшаўска-Бельская епархія |
Будаўніцтва | 1954 |
Матэрыял | драўніна |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Існуючая сёння царква была пабудавана ў пачатку 1950-х гадоў і асвячона ў 1954 годзе. Раней на тым жа месцы была цагляная царква, пабудаваная ў 1870 годзе і разбураная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 годзе.
Сёння царква ўяўляе сабой драўляны будынак, зрубавай канструкцыі. У пярэдняй частцы знаходзіцца вежа прамавугольнай формы. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам-цыбулінай. Вакол царквы мураваная сцяна з 1950-х гадоў.
Інтэр'ер быў грунтоўна адрамантаваны ў 1990-х гадах. Быў пазалочаны іканастас. У 2011-2012 гадах, адноўлены фасад, колер зменены са светла-карычневага на сіні.
Літаратура
правіць- Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego nr 5/2012, Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, ISSN 02039-4499, s.14
- Царкоўныя метрыкі царквы ў Маляшах(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Маляшы)