Малеч (гміна)
гміна Пружанскага павета міжваеннай Польскай Рэспублікі
Гміна Малеч (польск.: Gmina Malecz) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Малечы[2].
Малеч | |
---|---|
польск.: Gmina Malecz | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Пружанскі павет |
Адміністрацыйны цэнтр | Малеч |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 2 445[1] |
У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Малеч уключаны часткі тэрыторый скасаваных гмін Байкі і Мікіцічы[3], a 1 красавіка 1932 года часткі тэрыторый скасаваных гмін Равяцічы, Бяроза-Картузская і Лінава, а таксама часткі (нескасаваных) гмін Сялец і Пружаны[4].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
- ↑ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109