Маці Божая Адзігітрыя (Слуцкі раён)
Абраз са Слуцкага раёна
Маці Божая Адзігітрыя — абраз канца XV — пачатку XVI стагоддзяў, выяўлены ў Слуцкім раёне[1].
| ||
Маці Божая Адзігітрыя | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] |
---|
Апісанне
правіцьАбраз напісаны на трох дошках, па іх стыку — жалезныя скобы, аднабаковыя шпонкі. Бачныя сляды і гнёзды драўляных гваздоў, каўчэг слаба выяўлены, прысутнічаюць павалока, пазалота, ляпніна. Памеры 114,5×83,5×2,5 см[1].
Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна прыклад таго, як адначасова з засваеннем традыцый старажытнарускага мастацтва бачны сувязі з італьянскай і так званай італа-крыцкай школай жывапісу канца XV — пачатку XVI ст., што праяўляюцца ў арнаменце ляпнога німба.
Зноскі
правіць- ↑ а б Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1992.