Маці Танелі Ванханен (фінск.: Matti Taneli Vanhanen; 4 лістапада 1955, Ювяскюля) — фінляндскі палітык; з 2003 па 2010 год — прэм'ер-міністр Фінляндыі і старшыня партыі Фінляндскі цэнтр.

Маці Ванханен
фінск.: Matti Vanhanen
Minister of Defence of Finland[d]
17 красавіка 2003 — 24 чэрвеня 2003
Папярэднік Jan-Erik Enestam[d]
Пераемнік Seppo Kääriäinen[d]
40-ы прэм’ер-міністр Фінляндыі
24 чэрвеня 2003 — 22 чэрвеня 2010
Папярэднік Анелі Яатээнмякі
Пераемнік Мары Ківініемі
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
7 чэрвеня 2019 — 9 чэрвеня 2020
Папярэднік Анты Рынэ
Пераемнік Anu Vehviläinen[d]
міністр фінансаў Фінляндыі[d]
8 чэрвеня 2020 — 27 мая 2021
Папярэднік Katri Kulmuni[d]
Пераемнік Annika Saarikko[d]
дэпутат Эдускунты[d]
з 17 красавіка 2019
намеснік прэм’ер-міністра Фінляндыі[d]
9 чэрвеня 2020 — 10 верасня 2020
Папярэднік Katri Kulmuni[d]
Пераемнік Annika Saarikko[d]
старшыня Эдускунты Фінляндыі[d]
1 лютага 2022 — 4 красавіка 2023
Папярэднік Anu Vehviläinen[d]
Нараджэнне 4 лістапада 1955(1955-11-04)[1][2][…] (68 гадоў)
Бацька Tatu Vanhanen[d]
Жонка Merja Mäntyniemi[d][3][4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, блогер, журналіст
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Finnish Army[d]
Званне Sergeant First Class[d]
Узнагароды
Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Knight First Class of the Order of the Lion of Finland Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Cross of the Order of the Phoenix Medal for Military Merits
Сайт eduskunta.fi/EN/k… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1976 годзе Маці Ванханен уступіў у партыю Фінляндскі цэнтр. У 1980—1983 гг. працаваў старшынёй моладзевага аддзялення партыі. З 1981 па 1984 год быў дэпутатам савета кунта (муніцыпалітэта) Эспа.

Да прыходу ў парламент у 1991 Ванханен працаваў у Вантаа ў мясцовай газеце «Кехясанамат» журналістам у 1985—1988 гг. і галоўным рэдактарам у 1988—1991 гадах. У 1991 годзе ён быў абраны ў Эдускунту. З 1991 па 1995 Ванханен з’яўляўся намеснікам старшыні камісіі парламента па экалогіі.

У 2003 годзе быў міністрам абароны ва ўрадзе Анелі Яатээнмякі. У гэтым жа годзе ён узначаліў партыю Фінляндскі цэнтр і 24 чэрвеня 2003 г. стаў прэм’ер -міністрам. Ванханен узначальваў два ўрады: першы кабінет міністраў дзейнічаў з 24.6.2003 па 19.04.2007 , другі кабінет міністраў — з 19.04.2007 па 21.06.2010. Узначаленыя ім ўрады сталі 69-м і 70-м па ліку кабінетамі міністраў у гісторыі краіны.

У 2006 годзе Ванханен удзельнічаў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Набраўшы 18,6 % галасоў, заняў трэцяе месца і не прайшоў у другі тур.

12 чэрвеня 2010 г на партыйным з’ездзе ён абвясціў аб складанні з сябе паўнамоцтваў прэм’ера і лідара партыі «Фінляндскі цэнтр», патлумачыўшы гэта рашэнне станам здароўя. На згаданых пасадах з 22 чэрвеня 2010 года яго змяніла Мары Ківініемі.

У цяперашні час Маці Ванханен жыве ў Клаўкала, Нурміярві.[5][6]

Зноскі