Машкоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Машко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Машкова.

Машкоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Аршанскі раён
Уключаў 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Машкова
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 29 снежня 1961

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад Веравайшанскага сельсавета перададзена вёска Арлоўшчына[1]. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пішчалаўскага (8 населеных пунктаў: Асінаўка, Багрынава, Васкрасенне, Корава, Машкова, Немерава, Папоўка і Слабада) і Веравайшанскага (3 населеныя пункты: Даўжаніцы, Падгайшчына і Стар) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.