Машук — ізаляваная гара на Паўночным Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод (Стаўрапольскі край, Расія).

Машук
Паўднёвы схіл Машука
Паўднёвы схіл Машука
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня993 м
Размяшчэнне
44°03′01″ пн. ш. 43°05′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФСтаўрапольскі край
Машук (Расія)
Машук
Машук
Машук (Стаўрапольскі край)
Машук
Машук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышыня 993 м. Машук з’яўляецца лакалітам са схаваным пад асадкавымі пародамі (вапнякамі і мергелямі верхняга мелу і палеагену) крышталічным ядром; выхады вуглякісла-серавадародных вод. Вяршыня згладжана-купалападобная. На паўднёвым схіле знаходзіцца карставая шахта «Правал» (20 метраў глыбінёй). Схілы пакрытыя шырокалістнымі лясамі (ясень, граб, дуб, бук лясны); у Перкальскім гадавальніку налічваецца каля 800 відаў і гатункаў драўняных і хмызняковых раслін. Ля падножжа Машука — месца дуэлі М. Ю. Лермантава (абеліск з гарэльефам паэта). Ля падножжа і на схілах Машука — курорт і горад Пяцігорск.