Мая малітва (1912)

верш Янкі Купалы. 1912

«Мая малітва» — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1912 годзе і ўпершыню апублікаваны ў газеце «Наша Ніва».[1]

Мая малітва
Жанр верш
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1912
Апублікаваны ў Наша ніва
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

АпісаннеПравіць

У развіццё спецыфічнага для мастакоўскага светапогляду пантэістычнага светапогляду, паэт кажа: малюся свабоднаму ветру, малюся агню, малюся жывучай вадзіцы. Гэты верш, іншыя творы з прыкметамі мастацкага пантэізму сёй-той прыняў за паганства, ці, прынамсі, за схільнасць паэта да паганскай аксіялогіі. Вульгарны сацыялагізм падтасаваў багаборчыя матывы Купалы пад бальшавіцкі атэізм.[1]

Мастацкія ўвасабленніПравіць

У 1994 годзе спалучаны і крыху зменены тэкст двух аднайменных вершаў Я. Купалы «Мая малітва» (прыпеў узяты з верша 1912 года, а асноўны тэкст — з ранняга верша 1906 года, пры гэтым у прыпеве слова «загон» замененае на слова «народ», а замест Купалавага «распетаю душой» ужыта акрэсленне «распятаю») паклаў на музыку кампазітар, удзельнік гурта «Песняры» А. Моўчан. Выконваў песню «Малітва» кіраўнік гурта Ул. Мулявін.[2]

ЗначэннеПравіць

Крытыкі адзначалі праграмнасць купалаўскага верша не толькі для самога аўтара, але і для ўсёй беларускай літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння:

  Верш «Мая малітва» — праграмны твор, credo беларускае літаратуры перыяду нацыянальнага Адраджэння. І не толькі прыгожага пісьменства, а таксама яго айчыннай крыніцы — аўтэнтычнай народнай культуры, дзе пакланяліся Богу і яго дасканаламу твору — Сонцу, Зямлі, Космасу.
Ул. Конан[1]
 

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Конан, Уладзімір Жанр малітвы ў паэзіі Янкі Купалы (вэбсайт). Наша Вера (2004). Праверана 9 мая 2013.
  2. МБ Песняры. Янка Купала. Малітва (газета). Наша Ніва (12 жніўня 2011). Праверана 9 мая 2013.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць