Міхр
Міхр, Мгер, Мхер (арм.: Միհր ад пехл. Mihr «Мітра») — у старажытнаармянскай міфалогіі бог Сонца, нябеснага святла і справядлівасці. Сын Арамазда, брат Анаіт і Нанэ.
Міхр | |
---|---|
Міфалогія | армянская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Арамазд |
Браты і сёстры | Анаіт і Nane[d] |
У іншых культурах | Мітра |
Апісанне
правіцьУ армянскім эпасе «Сасна црэр» («Давід Сасунскі») ёсць два персанажы з такім імем — Мгер (Міхр) Старэйшы і Міхр Малодшы (унук папярэдняга, сын Давіда Сасунскага). Згодна армянскай міфалагічнай традыцыі Михр здзяйсняе шэраг вычынаў, ваюе з ільвом, які забівае мірных жыхароў, ратуе ад паводкі горад Джазіру, скідаючы ў раку скалу, якая дзеліць яе на рукавы і змагаецца з несправядлівасцю ў свеце. Міхр Малодшы, сустракаючыся са сваім бацькам Давідам, ваюе з ім, не ведаючы, што гэта яго бацька, і перамагае яго. Зняважаны Давід кляне Міхра, выракаючы яго на бяздзетнасць і няшчасце. Міхру, такім чынам, не ўдаецца перамагчы несправядлівасць, зямля перастае трымаць яго і яго каня, і ён гразне ў зямлі. Параіўшыся з магіламі сваіх бацькоў, Міхр чуе іх запавет чакаць наступу справядлівасці ў скале. Міхр б'е па скале мячом, яна расступаецца, упускаючы Міхра і яго каня. Далей, з рознай перыядычнасцю ў залежнасці ад версіі (2 разы ў год ці штосуботу) Міхр выходзіць са скалы і правярае, ці наступіў справядлівы мір. Калі гэта здарыцца, то Міхр зможа пакінуць скалу назаўжды.
Літаратура
правіць- Абегян М. История древнеармянской литературы. — Ереван: Издательство АН Арм ССР, 1975. — 3 000 экз.
- Орбели И.А. Армянский героический эпос. — Ереван: Издательство АН Арм ССР, 1956.
Спасылкі
правіць- Михр // Мифологическая энциклопеди