Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне»

Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» — узнагарода, зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславым Астроўскім да 30-годдзя знаходжання БЦР у ЗША.

Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне»
Тып медаль
Каму ўручаецца беларусам-прыхільнікам БЦР
Падставы ўзнагароджання удзел у збройным змаганні за дзяржаўную незалежнасць Беларускай Рэспублікі
Дата заснавання 10 кастрычніка 1976 года
Статус не ўручаецца

Гісторыя

правіць

10 кастрычніка (паводле Ціта Мазырца 10—14 кастрычніка) 1976 года за тыдзень да сваёй смерці Радаслаў Астроўскі зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Трэцяй з іх, паводле парадку ў пераліку, быў Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне».

Усе тры ўзнагароды прызначаліся для ўзнагароджання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай цэнтральнай рады на эміграцыі. Разам тымі медалямі выдаваліся дыпломы. Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» прызначаўся для «ўдзельнікаў збройнага змагання за дзяржаўную незалежнасць Беларускай Рэспублікі».

Апісанне

правіць

Медаль меў жоўтую стужку, у цэнтры круглага знаку змяшчаўся шчыт з выявай шасціканцовага крыжа і англамоўным надпісам «B. V. in exile» (B. V. — Belarusian Veterans, беларускія ветэраны), а па канце — дзве лаўровыя галінкі і тры зоркі ўверсе. На адваротным баку надпіс у 5 радкоў: «Беларускія вэтэраны на чужыне БЦР». Вырабляўся медаль з бронзы.

Артэфакты

правіць

Спасылкі

правіць