Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я»
Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 снежня 1944 года «Аб зацвярджэнні медалю "За абарону Савецкага Запаляр'я " аб узнагароджанні гэтым медалём удзельнікаў абароны Савецкага Запаляр'я". Аўтар малюнка медаля - падпалкоўнік В. Алаў з дапрацоўкамі мастака А. І. Кузняцова.
Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Запаляр'я | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Параметры | круг з латуні дыяметрам 32 мм. | ||
Дата заснавання | 5 снежня 1944 | ||
Колькасць узнагароджанняў | 353 240 | ||
Чарговасць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Медаль «За абарону Каўказа» | ||
Малодшая ўзнагарода | Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» | ||
![]() |
Медалём "За абарону Савецкага Запаляр'я" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Запаляр'я — ваенныя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Савецкага Запаляр'я лічыцца 22 чэрвеня 1941 — лістапад 1944 года.
Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Каўказа».
Па стану на 1 студзеня 1995 года медалём "За абарону Савецкага Запаляр'я" узнагароджана прыблізна 353240 чалавек.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я»
- Медалі і ордэны СССР