Медаль «За адвагу» (Беларусь)
Меда́ль «За адва́гу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Медаль «За адвагу» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «За адвагу» | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | ||
Падставы ўзнагароджання |
За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя: 1. у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў; 2. пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян; 3. пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця. |
||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 22 кастрычніка 1996 | ||
Колькасць | 135 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Маці | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» | ||
![]() |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Правіць
Медаль прысуджаецца за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:
- у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў;
- пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;
- пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Нашэнне Правіць
Медаль «За адвагу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў размяшчаецца пасля іх.