Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» (Беларусь)
Меда́ль «За адзна́ку ў папярэ́джанні і ліквіда́цыі надзвыча́йных сітуа́цый» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 15 чэрвеня 2005 г.
Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь | ||
Падставы ўзнагароджання |
1. За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый; 2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ; 3. за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый; 4. за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. |
||
Дата заснавання | 15 чэрвеня 2005 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» | ||
Малодшая | Медаль «За працоўныя заслугі» |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
правіцьМедаль прысуджаецца:
- За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;
- за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;
- за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Нашэнне
правіцьМедаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».