Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут
Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут (англ.: Royal Melbourne Institute of Technology) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.
Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут | |
---|---|
англ.: Royal Melbourne Institute of Technology | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Royal Melbourne Institute of Technology |
Заснаваны | 1887 |
Рэарганізаваны | 1992 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія |
Сайт | rmit.edu.au |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснаваная ў 1887 годзе, вучэльня пачыналася як вячэрняя школа, якая прапаноўвала заняткі ў галіне мастацтва, прыродазнаўчых навук і тэхналогій у адказ на прамысловую рэвалюцыю ў Аўстраліі. Гэта быў прыватны каледж больш за сто гадоў, перш чым стаць дзяржаўным універсітэтам у 1992 годзе. З гадавым прыбыткам каля 1,5 мільярда аўстралійскіх долараў гэта адзін з самых багатых універсітэтаў Аўстраліі. Ён займае 15-е месца ў свеце па мастацтву і дызайну і ўваходзіць у 130 лепшых універсітэтаў свету.
Структура
правіцьШколы
правіць- Бухгалтарскага ўліку, інфармацыйных сістэм і ланцугоў паставак
- Архітэктуры і горадабудаўніцтва
- Мастацтва
- Бізнеса і права
- Камп'ютарных тэхналогій
- Дызайну
- Эканомікі, фінансаў і маркетынгу
- Інжынерыі
- Адукацыі
- Моды і тэкстылю
- Здароўя і біямедыцынскіх навук
- Глабальных, гарадскіх і сацыяльных студый
- Медыяў і камунікацый
- Нерухомасці, будаўніцтва і кіравання праектамі
- Прыродазнаўчых навук
- Менеджменту
Каледжы
правіць- Каледж бізнесу і права
- Каледж дызайну і сацыяльнага кантэксту
- Каледж прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Каледж прыродазнаўства, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
Крыніцы
правіць- ↑ Contact - RMIT University Праверана 11 верасня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мельбурнскі каралеўскі тэхналагічны інстытут
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы