Мелікерт
Мелікерт (імя запазычана ў фінікійскага бога Мелькарта) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [2] сын Іно і цара Архамена Афаманта, брат Леарха. Пасля таго, як Гера наслала на яго маці вар’яцтва і Іно кінулася ў мора разам з сынам [3], Мелікерт быў пераўтвораны ў малодшае марское бажаство Палемона.
Мелікерт | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Атамант[1] |
Маці | Ino[d][1] |
Браты і сёстры | Леарх |
У іншых культурах | Palaemon[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэльфін перанёс яго на Карынфскі перашыек [4], Сісіф пахаваў яго на Істме [5]. У яго памяць Сісіф заснаваў Істмійскія гульні [6].
Палемон выяўляўся як хлопчык на дэльфіне [7]. Яму прыносілі ў ахвяру дзіцяў [8]. Над магілай у Карынфе знаходзіўся храм Палемона [9]. Палемону прысвечаны LXXV арфічны гімн.
Зноскі
- ↑ а б Melicertes // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 18. — P. 94.
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.135
- ↑ Авідзій. Метамарфозы IV 518—528
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады I 44, 8; Лукіян. Марскія гутаркі 8, 1
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 3
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 1-2; III 4, 3
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 7
- ↑ Лікафрон. Аляксандра 229
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 2, 1