Атамант
Атамант ці Афамант ці Атамас — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар Архамена ў Беотыі, або цар Фесаліі (у «Фрыксе 1» Еўрыпіда).
Сын Эола [2] і Энарэты. Ад багіні Нефелы ў яго нарадзіліся дзеці Фрыкс і Гела, ад Іно — дзеці Леарх і Мелікерт, ад Феміста — дзеці Леўкон, Эрытрый, Схеней, Птой [3].
Забіў Леарха, калі Гера наслала на Афаманта вар'яцтва за тое, што ён узяў на выхаванне Дыяніса. Выгнаны з Беотыі і пасяліўся ў зямлі, названай Афамантыя. У Беотыі паказвалі Афамантава поле [4].
Цар Архамена Андрэй выдзеліў яму вобласць Каранеі і Галіярта. Ён усынавіў сваіх траюрадных пляменнікаў Галіярта і Корана [5]. Заснаваў горад Гал у Фтыяцідзе [6].
Прапанаваў сябе ў ахвяру Зеўсу [7]. Ахейцы збіраліся закалоць яго як збавіцельную ахвяру, але Кіцісор выратаваў яго і наклікаў гнеў бога на сваіх нашчадкаў, якія жылі ў Алосе [8].
Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Афамант, ці Фрыкс» (фр.1-4а Рат) і дзвюх трагедый Сафокла «Афамант» (фр.4-6 Рат), дзвюх трагедый Еўрыпіда «Фрыкс», саціраўскай драмы Ксенокла Старэйшага «Афамант», трагедый Астыдаманта Малодшага, невядомага аўтара, Энія і Акцыя «Афамант», дзвюх камедый пра Афаманта [9].
Імя Афаманта атаясамліваецца з народам афаманцаў — «варварамі», якія з часам успрынялі грэчаскую культуру.
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.125; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.203-204
- ↑ Гесіёд. Пералік жанчын, фр.10, стар.26 М.-У.
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 7, 3; 9, 1-2; III 4, 2-3
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 24, 1
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 34, 7
- ↑ Страбон. Геаграфія IX 5, 8 (стар.433)
- ↑ Арыстафан. Аблокі 257, паводле Сафокла
- ↑ Герадот. Гісторыя VII 197
- ↑ Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.10
СпасылкіПравіць
Атамант на Вікісховішчы |