Усакіна (мемарыяльны комплекс)
Мемарыяльны комплекс «Усакіна» — мемарыяльны комплекс, знаходзіцца за 400 м на паўночны ўсход ад вёскі Усакіна. Будаўніцтва комплексу вялося метадам народнай будоўлі па праекту архітэктара А. П. Калніньша ў 1985 годзе. Мемарыял быў рэканструяваны ў 2021 годзе[1].
Помнік | |
Усакіна | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Альберт Пятровіч Калніньш |
Дата пабудовы | 1985 год |
Апісанне
правіцьМемарыял аб’ядноўвае 4 помнікі. Пачынаецца комплекс мемарыяльным знакам у гонар Магілёўскага падпольнага абкама партыі. У 1943—1944 гадах тут базіраваўся Магілёўскі падпольны абкам КП(б) Беларусі і штаб ваенна-аператыўнай групы партызанскіх злучэнняў. Крыху далей размешчаны могілкі мемарыяла, у якіх знаходзіцца 18 брацкіх магіл. Сюды былі перавезены рэшткі загінулых партызан, пахаваных у розных месцах Усакінскага лесу.
На чорных плітах гранітнай сцяны Памяці больш за 400 імён загінулых герояў. Над брацкімі магіламі ўзвышаецца фігура салдата, адлітая з бронзы. Полымя Вечнага агню выбіваецца з чашы ў форме зоркі. Непадалёк у лесе — партызанскі лагер. Тут амаль усе так, як было ў сапраўдным паселішчы народных мсціўцаў: партызанскія зямлянкі, хлебапякарня, калодзеж-журавель, кухня. У цэнтры — штабныя зямлянкі, дзе распрацоўваліся і абмяркоўваліся планы баявых аперацый, зямлянка медсанчасці, зямлянка для друкарні, дзе рыхтаваліся выпускі партызанскіх газет, лістовак, працаваў друкарскі станок.
На другім кіламетры ад Усакіна знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Вязень-Сялец». Абапал дарогі, што вядзе да помніка «Расколатая хата», пасаджана 140 маладых дрэўцаў. Яны нібы працягваюць жыццё знішчаных тут нацыстамі 140 мірных жыхароў вёсак Вязень і Сялец. Раздзеленыя невялікім полем, тут калісьці стаялі вёскі з такімі назвамі. У жніўні 1942 года мірныя жыхары гэтых вёсак былі расстраляны карнікамі з батальёна Дзірлівангера. Рэшткі мірных жыхароў пахаваны ў брацкай магіле ля падножжа помніка. Вёскі гэтыя пасля вайны не адрадзіліся. Як напамін пра іх — 2 вялікія камяні з надпісамі «Вязень» і «Сялец».