Менгір
Менгіры — асобна стаячыя каменныя слупы, вышыня якіх дасягае 20 м і болей. Вядомы з каменнага веку (у Заходняй Еўропе, Міжземнамор'і, на Каўказе і інш.).
Яны звычайна ставіліся вертыкальна паасобку або па некалькі ў комплексу па паралельных ці канцэнтрычных лініях. Слупы амаль неапрацаваныя, або выкананы ў выглядзе манументальных скульптурных выяў: у форме рыбіны (Арменія), галавы чалавека (Францыя), звера (Паўднёвая Сібір). Менгіры не былі непасрэдна звязаны з пахаваннямі і выконвалі самастойныя функцыі. Магчыма, яны абмяжоўвалі месца правядзення культавых абрадаў, былі аб'ектамі пакланенняў. Часам іх рады займалі значную тэрыторыю і выцягваліся на 2—3 км (Брэтань, Францыя).
Літаратура
правіць- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Менгір