Ментухатэп II
Небхепетра Ментухатэп II — егіпецкі фараон XI дынастыі Сярэдняга царства. На працягу прынамсі 39 гадоў на троне аб’яднаў краіну пад сваёй уладай, завяршаючы Першы пераходны перыяд. Такім чынам, ён лічыцца першым фараонам Сярэдняга царства.
Ментухатэп II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Галава статуі Ментухатэпа II. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Інтэф III | ||||||
Пераемнік | Ментухатэп III | ||||||
Нараджэнне | XXI стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | 2013 да н.э. | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | XI дынастыя | ||||||
Бацька | Intef III[d] | ||||||
Маці | Iah[d] | ||||||
Жонка | Neferu II[d] і Tem[d] | ||||||
Дзеці | Ментухатэп III | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
![]() |
У 2050 або 2040 годзе да н.э. перамог свайго саперніка Мерыкару з Гераклеопаля. Пасля смерці Мерыкары Ментухатэп аб’яднаў краіну, упершыню з часоў VI дынастыі. Пры Ментухатэпе быў уведзены культ сінкрэтычнага бога Сонца — Амона-Ра, які быў прызваны кансалідаваць насельніцтва Верхняга і Ніжняга Егіпта. Вядома, што Ментухатэп узначальваў уварванне ў Нубію, кантроль над якой быў страчаны на працягу Першага пераходнага перыяду. Ментухатэп пахаваны ў храме Дэйр эль-Бахры побач з Фівамі.
ГалерэяПравіць
Статуя Ментухатэпа II у музеі Метраполітэн
Зноскі
- ↑
- 2046 — 1995 гг. да н.э. (51 год) — паводле Ю. фон Бекерата,
- 2055 — 2004 гг. да н.э. (51 год) — паводле Шнайдэра.