Месенскія войны
Месенскія войны — войны ў Старажытнай Грэцыі за незалежнасць Месеніі ад Спарты.
Месенскія войны | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата |
1. каля 743—724 да н.э. 2. 685—668 да н.э. 3. 464—458 ці 455 да н.э. |
||
Месца | Грэцыя | ||
Вынік | перамога Спарты | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
І Месенская вайна (каля 735 да н.э. — 715 да н.э.) была распачата Спартай з мэтай заваявання Месеніі і скончылася паражэннем месенцаў. Большая частка тэрыторыі Месеніі была захоплена Спартай. Жорсткае спартанскае панаванне падштурхнула месенцаў да паўстання, вядомага як ІІ Месенская вайна (каля 660 да н.э.). Нягледзячы на мужную барацьбу месенцаў на чале з Арыстаменам, яны зноў былі разбітыя. Спарта захапіла рэшту Месеніі, а большасць месенцаў былі заняволеныя. Падчас новага паўстання, альбо ІІІ Месенскай вайны (каля 465 да н.э. — 455 да н.э.) месенцы на працягу 10 год ўпарта абараняліся на вяршыні гары Ітома. У выніку абаронцы здолелі на ганаровых умовах пакінуць Пелапанес і перасяліцца ў г. Наўпакт на беразе Карынфскай затокі.
Літаратура
правіць- Колобова К. М. Древняя Спарта (X—VI вв. до н. э.), Л., 1957;
- Павсаний Описание Эллады, СПб., 1996, т. 1 — 2;
- Фукидид История, М., 1993.