Адкрыць галоўнае меню

Метрапалітэн Дэлі (хіндзі: दिल्ली मेट्रो Dillī Meṭro) - хуткасная транспартная сістэма Дэлі, якая злучае яго цэнтральныя раёны з прыгараднымі агламерацыямі. Складаецца з шасці ліній, на якіх размяшчаюцца 142 станцый, з іх 35 падземных. Сумарная працягласць ліній складае 189,63 км, што робіць метрапалітэн першым па велічыні ў Індыі.

Метрапалітэн Дэлі
Delhi Metro logo.svg
Інфармацыя
Краіна Сцяг Індыі Індыя
Горад Дэлі
Дата адкрыцця 24 снежня 2002 года
Даўжыня ліній 189,63 км
Колькасць станцый 142
Колькасць ліній 6
Пасажырапаток за дзень 1,8 млн
Схема ліній
Delhi metro rail network.svg

Метрапалітэн Дэлі пабудаваны і эксплуатуецца Delhi Metro Rail Corporation Limited (DMRC). Па стане на лістапад 2010 года, DMRC эксплуатуе каля 2700 цягнікоў штодня з 6:00 да 23:00 з інтэрвалам у 2,5 хвіліны паміж цягнікамі ў час пік. Цягнікі ў асноўным складаюцца з чатырох вагонаў, але ў сувязі з павелічэннем пасажыраў, дадаткова выкарыстоўваюцца цягнікі з шэсццю вагонамі.

Метрапалітэн ў сярэднім штодня перавозіць 1,8 млн. пасажыраў, і, па стане на ліпень 2011 года, было перанесена 1,25 млрд пасажыраў з моманту яго стварэння.

ГісторыяПравіць

Планаванне метро пачалося ў 1984 годзе, калі ўлады Дэлі выступілі з прапановай развіцця транспартнай сістэмы горада. Урад Індыі і ўрад Дэлі створылі сумесна Delhi Metro Rail Corporation Limited (DMRC) ў 1995 годзе. Будаўніцтва пачалося ў 1998 годзе і першая, Чырвоная лінія, была адчынена ў 2002 годзе, пасля Жоўтая лінія ў 2004 годзе, Блакітная лінія ў 2005 годзе, яе адгалінаванні ў 2009 годзе, Зялёная і Фіялетавая лініі ў 2010 годзе і экспрэсс з аэрапортам Дэлі у 2011 годзе.