Метрокл з Маранеі

(Пасля перасылкі з Метрокл)

Метрокл з Маране́і (стар.-грэч.: Μητροκλῆς ὁ Μαρωνείτης, IV—III стст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, кінік. Перад тым, як стаць кінікам, быў слухачом перыпатэтыка Тэафраста. Брат Гіпархіі. Паходзіў з г. Маранеі. Лічыцца, што Метроклам створаны новы літаратурны жанр — хрыя, кароткі маралізуючы анекдот пра гістарычную асобу. Вядомыя яго хрыі пра Дыягена Сінопскага, якія ідэалізуюць гэтага філосафа.

Метрокл з Маранеі
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці III стагоддзе да н.э.
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія

Творы Метрокла не захаваліся (як паведамляецца, Метрокл знішчыў іх самастойна).

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць