Метро пад назвай Мёбіус

Метро пад назвай Мёбіус (англ.: A Subway Named Mobius) — навукова-фантастычнае апавяданне Арміна Дэйча. Упершыню было апублікавана ў часопісе «Astounding Science Fiction[en]» у снежні 1950 года.

Метро пад назвай Мёбіус
Аўтар Армін Дэйч
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі снежань 1950

Сюжэт правіць

У Бостанскім метро цягнік № 86 адышоў ад станцыі Парк-стрыт, але ні на наступнай станцыі, ні ў дэпо не з’явіўся. Разам з цягніком без слядоў зніклі машыніст і прыкладна 350 пасажыраў.

Прафесар алгебры з Гарвардскага ўніверсітэта Роджэр Т’юпэла, прачытаўшы ў газетах пра тое, што адбылося, прыходзіць да галоўнага кіраўніка гарадскога метрапалітэна Келвіна Уайта, каб апавесці сваю гіпотэзу знікнення цягніка. Паводле Т’юпэла, пасля адкрыцця новай лініі Бойлстан змяніліся тапалагічныя ўласцівасці бостанскага метрапалітэна і цягнік патрапіў у іншае вымярэнне. Прыняўшы яго за вар’ята, Уайт выправаджвае Т’юпэла.

Аднак неўзабаве Уайту становіцца зразумела, што цягнік сапраўды знаходзіцца недзе ў метро. Так, састаў № 86 перыядычна фіксуе аўтаматыка ў розных частках метрапалітэна, ён спажывае электраэнергію, але ніхто яго не бачыць, хаця шум яго чутны. Келвін Уайт выклікае Роджэра Т’юпэла і просіць дапамагчы знайсці цягнік. Пасля мноства нарад, уключаючы слуханні ў Кангрэсе, знайсці рашэнне, як вярнуць цягнік, не атрымоўваецца. Адзінае, што вырашана — не зачыняць новую лінію, у надзеі, што цягнік вернецца.

Мінае два месяцы. Аднойчы раніцай, накіроўваючыся ва ўніверсітэт, Т’юпэла сядае ў метро і звяртае ўвагу, што пасажыр чытае газету, датаваную днём знікнення цягніка. Ён бяжыць па вагоне, правярае даты газет у іншых пасажыраў, і ў некаторых з іх таксама апынаюцца газеты двухмесячнай даўніны. Т’юпэла экстранна спыняе цягнік і абвяшчае пасажырам і машыністу, што мінула два месяцы. Ён прапануе праверыць свае словы, паглядзеўшы на дату газет у пасажыраў, якія зайшлі ў вагон на папярэдняй станцыі. Т’юпэла выбягае ў тунэль і бяжыць да тэлефона, па якім звязваецца з галоўным упраўленнем метрапалітэна. Ён паведамляе, што 86-ы, нарэшце, знайшоўся і ўсе пасажыры жывыя-здаровыя. Сустрэўшыся з Уайтам, Роджэр Т’юпэла просіць яго закрыць лінію Бойлстан, але Уайт адказвае: «Позна. Дваццаць пяць хвілін таму між станцыямі Эглстан і Дорчэстэр знік цягнік нумар 143».

Узнагароды правіць

У 2001 годзе апавяданне намініравалася на Рэтраспектыўную прэмію «Х’юга»[en], дзе разглядаліся найлепшыя апавяданні 1951 года[1].

Экранізацыі правіць

Па матывах апавядання было знята некалькі фільмаў:

Зноскі правіць

  1. 1951 Retro-Hugo Awards (англ.). Сайт прэміі «Х’юга». Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2024. Праверана 29 сакавіка 2024.

Ссылки правіць