Метэаро́ід, або метэорнае цела — нябеснае цела, прамежнае па памеру паміж міжпланетным пылам і астэроідам. Паводле афіцыйнага вызначэння Міжнародна метэорнай арганізацыі (IMO), метэароід — гэта цвёрды аб'ект, які рухаецца ў міжпланетнай прасторы, памерам значна менш астэроіда, але значна больш атама[1]. Брытанскае каралеўскае астранамічнае таварыства высунула іншую фармулёўку, паводле якой метэароід — гэта цела дыяметрам ад 100 мкм да 10 м[2]. Іншыя крыніцы абмяжоўваюць памер метэароіда ў 50 м.

Бачны след метэароіда, які ўвайшоў у атмасферу Зямлі, завецца метэорам, а метэароід, які зваліўся на паверхню Зямлі — метэарытам.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць