Мехерын (саманазва: Kauwets’a:ka, літаральна «людзі вады») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў Паўночнай Караліне. Агульная колькасць — 900 чал.

Мехерын
(Kauwets’a:ka)
Агульная колькасць 900
Рэгіёны пражывання Штат Паўночная Караліна
Мова мехерын
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы тускарора, натавэй

У XVII ст. мехерын насялялі берагі аднайменнай ракі, межавалі з тускарора на поўдні і натавэй на поўначы. У 1669 г. іх агульная колькасць была каля 160 чалавек. Займаліся земляробствам і паляваннем.

У 1705 г. садружнасць Вірджынія вылучыла кантралюемыя імі землі (каля 6 міль у дыяметры) у асобную рэзервацыю. Але ў 1707 г. атрад каланістаў з Паўночнай Караліны атакаваў паселішча мехерын і вымусіў перасяліцца на землі, што раней належалі алганкінам. Падчас вайны паміж каланістамі і тускарора захоўвалі нейтралітэт, але падвяргаліся нападам з боку іншых індзейцаў. У 1761 г. мехерын насялялі землі каля ракі Роанак і мелі 20 дарослых мужчын-воінаў.

У другой палове XVIII ст. перасталі ўзгадвацца як асобнае племя. Ужо ў XIX ст. нашчадкі мехерын спрабавалі аднавіць племянны статус. У 1977 г. была створана нацыя мехерын, прызнаная ўрадам Паўночнай Караліны.

Спасылкі

правіць