Меш-кі-аг-гашэр
Меш-кі-аг-гашэр (шум. 𒈩𒆠𒉘𒂵𒊺𒅕) — міфічны заснавальнік першай дынастыі шумерскага горада Урука.
Меш-кі-аг-гашэр | |
---|---|
| |
Лугаль Урука | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Уту |
Дзеці | Энмеркар |
Імя Меш-кі-аг-гашэра ўнесена ў спіс валадароў Шумера, дзе паведамляецца, што ён быў жрацом і кіраваў 324 гады. Згодна са спісам, бацькам першага валадара з’яўляўся бог сонца Уту.
У адрозненне ад сваіх знакамітых пераемнікаў, накшталт Энмеркара, Лугальбанды і Гільгамеша, Меш-кі-аг-гашэр не быў эпічным героем, яго імя адсутнічае ў шумерскім фальклоры.
I дынастыя Урука | ||
Папярэднік: — |
Валадар Урука Канец 4 тысячагоддзя да н. э. або пачатак 3 тысячагоддзя да н. э. |
Пераемнік: Энмеркар |
Літаратура
правіць- Bertman, S. Handbook to Life in Ancient Mesopotamia. — Oxford, New York: Oxford University Press, 2003. ISBN 978-019-518364-1