Лугальбанда
Лугальбанда (шум. 𒈗𒌉𒁕) — міфічны валадар (лугаль) горада Урука, герой шумерскага эпасу.
Лугальбанда | |
---|---|
| |
Лугаль Урука | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Жонка | Нінсун |
Дзеці | Гільгамеш |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьІмя Лугальбанды сустракаецца на клінапісных таблічках з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э., аднак яго вобраз можа мець значна болей старажытныя карані. Згодна шумерскаму спісу валадароў, ён з'яўляўся трэцім кіраўніком найстаражытнейшай дынастыі Урука на працягу 420 гадоў. У эпасе пра Гільгамеша ён і Нінусун названы бацькамі Гільгамеша.
I дынастыя Урука | ||
Папярэднік: Энмеркар |
Валадар Урука Пасля 3000 г. да н.э. |
Пераемнік: Думузі |
Эпічны герой
правіцьЛугальбанда — галоўны герой трох эпічных паэм. У першай «Лугальбанда і Нінсун», якая цалкам не захавалася, ён заляцаецца перад дачкой валадара Энмеркара. У другой «У горнай пячоры» на дарозе да краіны Арата хворы Лугальбанда трапляе ў пячору, дзе павінен выжыць або памерці. Дзякуючы малітве багам ён выжывае. Трэцяя паэма з'яўляецца працягам другой. У ёй Лугальбанда сустракае птушаня, якое корміць. Раптам аказваецца, што яно належыць вялізарнай птушцы Анзу з галавой ільва. Птушка, удзячная за клопат чалавека, дапамагае яму з неймавернай хуткасцю дасягнуць Араты, дзе Энмеркар беспаспяхова вядзе аблогу. Лугальбанда зноў хутка перамяшчаецца ў Урук і пытае дапамогі багіні Інаны. Тая дае параду для Энмеркара, якую Лугальбанда дастаўляе валадару.
Шанаванне
правіцьМяркуецца, што ў перыяд трэцяй дынастыі Ура вылучыўся асобны культ Лугальбанды і Нінсун як продкаў валадароў-лугаляў. Але болей пра яго вядома з запісаў 2 тысячагоддзя да н. э., калі ў канцы XIX ст. да н. э. або ў пачатку XVIII ст. да н. э. у Уруку быў пабудаваны асобны храм для шанавання Лугальбанды і Нінсун. У прысвячэнні яны называліся божымі бацькамі мясцовага валадара.