Минчанин (газета)

«Минчанин» — штотыднёвая літаратурная і грамадска-палітычная газета ліберальна-асветнага кірунку. Выходзіла з 30 лістапада (13 снежня) да 28 снежня 1913 г. (10 студзеня 1914 г.) у Мінску на рускай мове. Рэдактар-выдавец М.Шофман. Арыентавалася на асветніцкія ідэі, добры густ і здаровы сэнс, імкнулася пазбягаць «партыйных і нацыяналістычных тэндэнцый». У серыі нарысаў, артыкулаў і літаратурных аглядаў крытыкавала бездухоўнасць, дэгуманізацыю масавай культуры і грамадскага побыту, адзначала крызіс рэлігійных, эстэтычных, маральных і інш. духоўных каштоўнасцей. Сцвярджала думку (А.Чорнабародаў, І.Бялоў), што тэхнічны прагрэс пачатку XX ст. прывёў дда крызісу культуры, які выявіўся ў выцясненні высокага мастацтва масавай культуры, у дэвальвацыі рэлігіі, філасофіі, хрысціянскага гуманізму, у перамозе прагматызму і ўтылітарызму над духоўнасцю. Выступала з крытыкай мадэрнісцкіх і натуралістычных плыней у мастацтвае. Станоўча ацаніла творчасць сялянскаг паэта С.Дрожына. Друкавала вершы А.Багалюбавай, апавяданні М.Старасельскага, урыўкі з рамана Л.Раманоўскага.

«Минчанин»
Тып газета
Заснавана 1913
Мова руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Конан, У. «Минчанин» / Уладзімір Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. – С. 204.