Млыноцкі сельсавет
Млыно́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Млынок.
Млыноцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Млынок |
Дата ўтварэння | 25 лютага 1977 |
Дата скасавання | 27 снежня 2022 |
Насельніцтва (2019) | 603 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіць25 лютага 1977 года Ельскі сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ельскага гарсавета перададзены пасёлак Палеск[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Палаўкоўскі Млынок[2]. 26 верасня 2006 года населеныя пункты Дабрынскі, Дабрынь, Данілаўка былі перададзеныя ў склад Розалюксембургскага сельсавета[3]. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрынскага сельсавета[4].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 702 чалавекі[5], з іх 90,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 1,6 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 603 чалавекі[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 422 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.