Мора Непагадзі
Мора Непагадзі (лац.: Mare Hiemis) — маленькая вобласць на паверхні Месяца, размешчаная на дне кратара Шлюцер. Гэтая назва не ўваходзіць у сучасны афіцыйны спіс аб'ектаў на месяцавай паверхні, складзены Міжнародным астранамічным саюзам.
Мора Непагадзі |
---|
Этымалогія
правіцьМора Непагадзі таксама вядома пад назвай Мора Зімы (не блытаць з азёрамі Зімы). Гэты аб'ект упершыню з'явіўся пад № 1319-1321 у каталогу Ю. Франца (en:Julius Heinrich Franz) «Die Randlandschaften des Mondes», выдадзеным у 1913 годзе, разам з марамі Вясны, Лета і Восені (пазней названымі азёрамі).
Мора Непагадзі пад № 1975a было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную М. Благг і К. Мюлерам у 1935 годзе[1].
Мора Непагадзі было выключана з абноўленай наменклатуры ў 1961 годзе[2] у адпаведнасці з «Photographic Lunar Atlas», выдадзеным Дж. Койперам у 1960 годзе. Гэта звязана з тым, што на здымках, зробленых арбітальнымі апаратамі было бачна, што Мора Непагадзі ўяўляе сабой невялікі ўчастак цёмнага матэрыялу, які не заслугоўвае асобнай назвы.
Зноскі
- ↑ Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS, стр.75(недаступная спасылка)
- ↑ IAU Transactions XIB
Спасылкі
правіць- Мора Непагадзі ў THE MOON WIKI Архівавана 31 мая 2018. (руск.)
- [1] Архівавана 23 лютага 2007.