Адкрыць галоўнае меню

Мора Сміта (лац.: Mare Smythii) — месяцавае мора, размешчанае паблізу экватара на ўсходнім ускрайку месяцавага дыска. Басейн мора сфармаваўся ў данектарскі перыяд, у той час як утварэнні навакол яго — у нектарскі перыяд. Рэчыва мора, базальты познеімбрыйскага перыяду, багатыя алюмініем, пакрытыя базальтамі Эратасфенскага перыяду.

Мора Сміта
Mare Smythii.jpg
Мора Сміта

АпісаннеПравіць

У паўночнай частцы мора размешчаны кратар Непер, у паўднёвай — кратар Кестнер. На паўночным захадзе ад мора размешчаны кратар Шуберт.

Мора названа ў гонар брытанскага астранома XIX стагоддзя Уільяма Генры Сміта.

СпасылкіПравіць