Морган Тэйлар

Фрэдэрык Морган Тэйлар (англ.: Frederick Morgan Taylor; 17 красавіка 1903 — 16 лютага 1975) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу з бар’ерамі.

Морган Тэйлар
Taylor 1924 (cropped).png
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 17 красавіка 1903(1903-04-17)[1]
Памёр 16 лютага 1975(1975-02-16)[1] (71 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 185 см
Вага 75 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Алімпійскі чэмпіён у бегу на 400 метраў з бар’ерамі (1924). На наступных двух Алімпіядах заваёўваў «бронзу» ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Быў сцяганосцам алімпійскай зборнай ЗША на Гульнях-1932. Неаднаразовы чэмпіён ЗША. Экс-рэкардсмен свету па бегу на 400 метраў з бар’ерамі і ў эстафеце 4 × 440 ярдаў.

Працаваў распаўсюднікам «Чыкага Трыб’юн», затым — настаўнікам і трэнерам, паралельна працягваў працаваць у рытэйле.

Сын — Фрэнк «Баз» Тэйлар малодшы (1931—2010) — быў лёгкаатлетам, перамагаў на нацыянальных спаборніцтвах, пазней — прэзідэнт Асацыяцыі гольфа ЗША.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Frederick Morgan Taylor // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.