Морыс Луіс
Морыс Луіс, поўнае імя Морыс Луіс Бернштэйн (англ.: Morris Louis; 28 лістапада 1912, Балтымар, штат Мэрыленд — 7 верасня 1962, Вашынгтон) — амерыканскі мастак-абстракцыяніст, блізкі да стылю жывапісу каляровага поля.
Морыс Луіс | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1962[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | абстракцыянізм[6][7] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм і Вашынгтонская школа колеру[d][8][7] |
Жыццё і творчасць правіць
У 1929—1933 гадах будучы мастак вывучае жывапіс у Інстытуце мастацтваў Мэрыленда, у Балтымары. У 1936 годзе ён пераязджае ў Нью-Ёрк, дзе працуе ў мастацкай майстэрні Давіда А. Сікейраса. У 1938 годзе скарачае сваё імя да Морыс Луіс.
З 1952 года Морыс Луіс — дацэнт у Вашынгтонскім цэнтры мастацтваў. У гэты перыяд адбываецца яго знаёмства з Кенетам Ноландам, з якім Морыса Луіса пасля звязваюць цеснае сяброўства і сумесная творчасць. Пры пасрэдніцтве вядомага арт-крытыка Клемента Грынберга абодва мастакі знаёмяцца з Элен Франкенталер і Джэксанам Полакам, творчасць якіх аказала прыкметны ўплыў на працы Ноланда і Луіса. Аднак за перыяд з 1953 па 1961 год Морыс Луіс, які вёў замкнёны лад жыцця, здолеў распрацаваць свой уласны мастацкі стыль.
Работы Морыса Луіса былі прадстаўлены на выстаўках сучаснага мастацтва дакумента 3 (1964) і 4 (1968) у нямецкім горадзе Каселі (пасмяротна).
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Morris Louis // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://morrislouis.org/morrislouis/page/biography
- ↑ а б RKDartists
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/w/washington-color-school
- ↑ а б Artnet — 1998.
- ↑ https://hirshhorn.si.edu/explore/morris-louis/