Мост Адольфа (Новы мост) — мост у горадзе Люксембург, быў пабудаваны з 1900 да 1903, падчас праўлення герцага Адольфа. На той час гэта быў найбуйнейшы каменны мост у свеце. Даўжыня аркі моста — 85 метраў, максімальная вышыня — 42 метры. Агульная даўжыня моста — 153 метры. Мост злучае Верхні і Ніжні горад: дзве часткі Люксембурга.

Мост Адольфа