Мост цераз Дубравенку (Магілёў, праспект Міру)

Магілёў, праспект Міру

Мост цераз Дубраве́нку — аўтадарожны мост цераз раку Дубравенку ў Магілёве. Злучае цэнтр горада (левы бераг) і жылы раён Фестывальны (правы). Па мосце праходзіць праспект Міру. Узведзены ў 1965 годзе з жалезабетону і мае 5 пралётаў[1], яго даўжыня складае 74 метраў, шырыня — 20 метраў.

Мост цераз Дубравенку
Магілёў. Парк па Дубравенцы (01).jpg
Каардынаты: 53°54′38″ пн. ш. 30°19′45″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае р. Дубравенка
Месца размяшчэння г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь
Канструкцыя
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 5
Агульная даўжыня 74 м
Шырыня моста 20 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1965
Commons-logo.svg Мост цераз Дубравенку на Вікісховішчы

У 2017 годзе да 750-годдзя горада праведзены капітальны рамонт моста (арх. Л. М. Уладзіміровіч), устаноўлены гранітныя бардзюры, на ліхтары надзеты шырокія літыя тумбы, якія завузілі ходнік, заменена чыгунная агароджа, тумбы абліцаваныя гранітам, замест літых ваз-кветачніц устаноўлены гранітныя шары.

Зноскі

  1. у ЭДГБ памылкова 6 пралётаў

ЛітаратураПравіць

  • Мосты // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

СпасылкіПравіць