Моўная карціна свету
Мо́ўная карці́на све́ту — гэта сукупнасць ведаў пра навакольнае асяроддзе, якія зафіксаваны ў моўнай форме, інакш кажучы, адлюстраваныя ў мове прадстаўленні дадзенага моўнага калектыву пра будову, элементы і працэсы рэчаіснасці. Карціна свету як цэнтральнае паняцце канцэпцыі чалавека, якое выражае спецыфіку яго быцця, прадстаўляе сабой цэласны глабальны вобраз свету, які з'яўляецца вынікам усяго духоўнага жыцця чалавека. Адлюстраванне ж гэтага свету ў адзінках мовы і тэкстах, якія ствараюцца з дапамогай сродкаў мовы, і ўтварае моўную карціну свету.
З гэтага зразумела, што кожная натуральная мова адлюстроўвае пэўны спосаб успрыняцця і будовы свету. Сукупнасць прадстаўленняў пра свет, якія заключаны ў значэннях розных слоў і выразаў дадзенай мовы, складаюцца ў нейкую адзіную сістэму поглядаў і прадпісанняў, якая навязваецца ў якасці абавязковай усім носьбітам мовы.
Узнікае пытанне: чаму адбываецца так, што гаворачы на дадзенай мове павінны абавязкова раздзяляць гэтыя погляды? Так адбываецца таму, што прадстаўленні, якія фарміруюць карціну свету, уваходзяць у значэнні слоў у няяўным выглядзе, так што чалавек іх прымае на веру, не задумваючыся. Інакш кажучы, карыстаючыся словамі, якія змяшчаюць няяўныя сэнсы, чалавек, сам таго не заўважаючы, прымае і заключаны ў іх погляд на свет. Насуперак таму, сэнсавыя кампаненты, каторыя ўваходзяць у значэнні слоў і выразаў у форме непасрэдных сцверджанняў, могуць быць прадметам спрэчак паміж рознымі носьбітамі мовы і тым самым не ўваходзяць у агульны фонд прадстаўленняў, які фарміруе моўную карціну свету.
Валоданне мовай прадугледжвае валоданне канцэптуалізацыяй свету, адлюстраванай у гэтай мове. Паколькі канфігурацыі ідэй, заключаныя ў значэнні слоў роднай мовы, успрымаюцца гаворачым як нешта само сабой зразумелае, у яго ўзнікае ілюзія, што так увогуле пабудавана жыццё. Аднак пры супастаўленні розных моўных карцін свету выяўляюцца значныя разыходжанні між імі, прычым часам вельмі нетрывіяльныя.