Мужчына з Кёльб’ерга
Мужчына з Кёльб'ерга, раней вядомы як Жанчына з Кёльб'ерга — адна з самых старажытных з захаваных балотных мумій і адначасова самая старажытная знаходка чалавечых парэшткаў на тэрыторыі Даніі. Мужчына належаў да перыяду Маглемозе, прыкладна 8000 гадоў да н. э.
Цела выявілі ў 1941 годзе ў К'ельберг-Мозе у камуне Вісенб'ерг (па сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню — у камуне Асенс) на дацкім востраве Фюн. Яно было ў значнай меры шкілетавана, некаторыя фрагменты шкілета адсутнічалі. Па дадзеных антрапалогіі, гэты чалавек памер ва ўзросце 20—25 гадоў. Астанкі мужчыны ў цяперашні час захоўваюцца ў Гарадскім музеі г. Одэнсэ. Першапачаткова цела трапіла ў воды возера, якое з часам ператварылася ў балота. На костках шкілета не выяўленыя сляды гвалтоўнай смерці, таму мяркуецца, што гэты мужчына проста ўтапіўся па неасцярожнасці.
Змена пола
правіцьУ 2016 годзе выявілася, што пол цела, якое раней лічылі жанчынай, на самай справе з'яўляецца мужчынскім.
Літаратура
правіць- Wijnand van der Sanden Mumien aus dem Moor — Die vor - und frühgeschichtlichen Moorleichen aus Nordwesteuropa. Drents Museum / Batavian Lion International. Amsterdam 1996. ISBN 90-6707-416-0
Спасылкі
правіць- Archaeology.org — Bodies of the Bogs: Koelbjerg Woman Архівавана 5 чэрвеня 2011. (englisch)
- Koelbjergfundet(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 26 кастрычніка 2017. Koelbjerg Fund og fortitsminder .