Музей баявой славы металургаў

Музей баявой славы металургаў — невялікі музей у горадзе Ніжнім Тагіле, прысвечаны Вялікай Перамозе і ўдзелу тагільчан у Другой Сусветнай вайне. Размешчаны ў Ніжнім Тагіле, у Тагілстроеўскім раёне горада, на вуліцы Металургаў, 1/1, на Тагілстрое. Музей разам з Музейна-выстаўным цэнтрам «НТМК» з'яўляецца часткай музейнага аб'яднання Музейна-выстаўны цэнтр "ААТ Еўраз НТМК".

Музей баявой славы металургаў
Заснаваны 1971 год
Месцазнаходжанне Сцяг Расіі Ніжні Тагіл, вуліца Металургаў, 1/1
Тэлефон (3435)49-14-50
Праезд Трамвай 4а,9а; аўтобус 25,34,41
nizhniy-tagil.tvoyaspravka.ru/…

АпісаннеПравіць

Музей знаходзіцца ўсярэдзіне вялікага манументальнага пілона «Мемарыяла памяці ваяроў-металургаў», які размешчаны на плошчы Баявой Славы Металургаў, якая знаходзіцца на тэрыторыі паранне культуры Металургаў з выйсцем да вуліцы Металургаў. Будынак музея выкананы ў стылі Савецкага Манументалізму і ўяўляе сабою вялікі масіўны прамавугольны пілон, сцены якога з усіх бакоў пакрыты чыгуннымі памятнымі дошкамі з выразанымі на іх імёнамі загінулых ваяроў-металургаў. На вуглах будынка з чыгуну высечаны барэльефы суровых абліччаў савецкіх салдатаў у касках. Кожны з вуглавых барэльефаў важыць 15 тон.

Каля музея размяшчаецца комплекс мемарыяльных збудаванняў, што залучае ў сябе, апроч самога будынка музея, абеліск, вечны агонь у гонар загінулых у вайне металургаў і помнік дзвюм гарматам часоў Другой Сусветнай вайны. Сам музей, разам з комплексам дадзеных збудаванняў, з'яўляецца часткай мемарыяльнага комплексу Баявой Славы металургаў.

Уваход у музей выходзіць да ніжняга яруса плошчы, куды з асноўнага яруса вядуць два вялікія шырокія ўсходы па абодва бакі ад будынка музея. Ад ніжняга і верхняга ярусаў плошчы па парку адыходзяць алеі і вядуць да Палацу культуры металургаў.

Гісторыя стварэння музеяПравіць

Ідэя стварэння музея ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне над фашысцкай Германіяй прыйшла на сходзе ветэранаў Другой Сусветнай вайны ў гонар 20-годдзя Вялікай Перамогі (1965). Ідэю падтрымалі партыйныя, прафсаюзныя і камсамольскія члены камбіната.

Музей будаваўся працоўнымі завода НТМК. Характэрна, што ўсе будматэрыялы (ад мармуру да чыгуну), які пайшоў на будаванне музея, быў выраблены ў Ніжнім Тагіле.

У 1971 годзе музей дабудавалі і адкрылі.

СпасылкіПравіць