Адкрыць галоўнае меню

Шаблон:Underlinked

Музей культурнай спадчыны Ісландыі (Þjóðmenningarhús)
Main Entrance

Музей культурнай спадчыны Ісландыі (ісл.: Þjóðmenningarhúsið) Пабудаваны ў 1906-09 гадах будынак музея ад самага пачатку быў скарбонкай ісландскай культурнай спадчыны. У будынку месціліся Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны музей, Нацыянальны збор рукапісаў і Музей прыродазнаўства. З цягам часу кожная ўстанова займела свой асабісты будынак і кіраўніцтва Ісландыі прыняла рашэнне аб рэстаўрацыі музея з мэтай захавання помніка. У 2000 годзе будынак атрымаў сваё новае прызначэнне. Разам са сваімі Нацыянальнымі зборамі рукапісаў, мноствам выстаў і розных культурных мерапрыемстваў музей з'яўляецца найцікавейшай кропкай агляду ісландскай культуры, яе багатых здабыткаў.