Музей малой Бацькаўшчыны (Бельск Падляскі)
Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах (польск.: Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach) — прыватны гістарычна-этнаграфічны музей-скансен у Студзіводах, заснаваны ў 1993 годзе Дарафеем Фіёнікам.
Музей малой Бацькаўшчыны | |
---|---|
Заснаваны | 1980 |
Заснавальнік | Дарафей Фіёнік |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | ul. Sosnowa 56, 17-100 Bielsk Podlaski |
Сталая экспазіцыя размяшчаецца ў драўлянай хаце беларускай сям’і Кандрацюкоў, збудаванай у 1925 годзе, і ў мяшчанскай хаце 1823 года, перанесенай у 2003 з вуліцы Панятоўскага ў цэнтр Бельску Падляскага. Таксама ў склад скансену ўваходзіць клець 1935 года.
У музеі ладзяцца часовыя выстаўкі, майстроўні народнай творчасці, традыцыйнага падляскага спеву і танцу, выдаюцца кнігі і краязнаўчы штоквартальнік «Бельскі гостінець». Штогод на тэрыторыі музея ладзіцца фестываль «Там по маёвуй росі».