Лес стэл (碑林; Бэйлінь) — назва музея ў Сіяне, у якім сабраны стэлы, узведзеныя ў Чан’ане (папярэднік Сіяня) у розныя перыяды кітайскай гісторыі. Найбольш значныя з гістарычнага пункта гледжання помнікі адносяцца да эпохі дынастыі Тан. Многія пацярпелі падчас Вялікага кітайскага землетрасення 1556 года. Да ліку найбольш каштоўных экспанатаў адносяцца рэльефы, якія некалі ўпрыгожвалі сцены маўзалея імператара Тайцзуна, і Нестарыянская стэла 781 года, якія паведамляе пра місіянерскія поспехі Асірыйскай царквы Усходу ў танскім Кітаі.

Музей стэл
Xi'anviewpic9.jpg
Заснаваны 1944
Адкрыты 1944
Месцазнаходжанне
beilin-museum.com
Commons-logo.svg Музей стэл на Вікісховішчы

СпасылкіПравіць