Музей цясніны Алдувай

Музей цясніны Алдувай (англ.: Olduvai Gorge Museum) адкрыты ў 1970 годзе археолагам Мэры Лікі для таго, каб прадставіць наведвальнікам магчымасць азнаёміцца з важнымі для антрапалогіі адкрыццямі, зробленымі ў цясніне Алдувай. Пазней дадаліся экспанаты і з размешчаных ў 25 кіламетрах на поўдзень раскопак у мясцовасці Лаэтолі[1].

Музей цясніны Алдувай
Olduvai Gorge Museum
Заснаваны 1970
Заснавальнік Мэры Лікі
Адкрыты 1970
Месцазнаходжанне Сцяг Танзаніі Танзанія, Нгорангора
Наведвальнікі 100 000
leakey.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб музеі правіць

Музей размешчаны на тэрыторыі запаведніка Нгорангора.

Экспазіцыі музея прысвечаны знойдзеным у наваколлях касцям продкаў сучаснага чалавека, а таксама фрагментам шкілетаў вымерлых жывёл. Цэлая зала адведзена для адбіткаў ног старажытных людзей[2].

У 1998 годзе інфраструктура музея была абноўлена[1].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Olduvai Museum in Tanzania (англ.)(недаступная спасылка). The Getty Conservation Institute. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2015. Праверана 15 сакавіка 2014. (англ.)
  2. Oldupai Gorge & Laetoli (англ.)(недаступная спасылка). Ngorongoro Conservation Area Authority. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2014. Праверана 15 сакавіка 2014. (англ.)