Мундыльфары (спадарожнік)
Мундыльфары (ст.-сканд. Mundilfäri) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Мундыльфары, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXV.
Мундыльфары | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
Першаадкрывальнік | Брэт Глэдман і John J. Kavelaars[d] |
Дата адкрыцця | 23 верасня 2000 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 18 722 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,21 |
Перыяд абарачэння | −952,6 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 210 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Гісторыя адкрыцця
правіцьМундыльфары быў адкрыты групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам Брэта Глэдмана у серыі назіранняў, пачынаючы з 23 верасня 2000 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 7 снежня 2000 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2000 S 9. З снежня 2000 года па красавік 2001 года была праведзена дадатковая серыя назіранняў.
Крыніцы
правіць- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.