Мун Джэін (кар.: 문재인; нар. 24 студзеня 1953, Коджэ), таксама ў СМІ згадваецца як Мун Чжэ Ін[1] — 12-ы прэзідэнт Рэспублікі Карэя, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч. Быў кандыдатам ад Аб'яднанай дэмакратычнай партыі на пасаду прэзідэнта Карэі ў 2012 годзе, былы лідар Сумеснай дэмакратычнай партыі.

Мун Джэін
Мун Джэін
сцяг
Прэзідэнт Рэспублікі Карэя
з 10 мая 2017 года
Папярэднік: Пак Кын Хе
сцяг
Лідэр Дэмакратычнай партыі Табура
Чалец 19-й Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Карэя ад раёна Саган-гу горада-метраполіі Пусан Пусан
 
Партыя: Сумесная дэмакратычныя партыя
Адукацыя: Універсітэт Кёнхі
Дзейнасць: палітык, адвакат
Месца працы: Republic of Korea Army Special Warfare Command[d]
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 24 студзеня 1953
Коджэ, Рэспубліка Карэя
Бацька: Мун Ёнхён
Маці: Кан Ханок
Жонка: Кім Джонсук
Дзеці: Мун Дахе (дачка), Мун Джунён (сын)
 
Ваенная служба
Гады службы: 1975—1978
Званне: Капрал
 
Аўтограф: 文在寅 簽名.svg

Змест

БіяграфіяПравіць

Муі Джэін нарадзіўся 24 снежня 1953 года на востраве Каджэда[2]. Яго бацька быў уцекачом з Паўночнай Карэі, якога эвакуявалі з роднага горада Хамхына у снежні 1950 года ў час Карэйскай вайны пры адступленні войск ААН пад ударамі кітайскай арміі.

Мун Джэін вучыўся ў сярэдняй школе Кёнам у Пусане, якая лічыцца адным з найболей прэстыжных школ па-за межамі Сеула. Уладкаваўся ва ўніверсітэт Кёнхі, дзе спецыялізаваўся ў галіне права. Быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, калі арганізаваў студэнцкі пратэст супраць канстытуцыі Юсін. Пазней быў закліканы ў войска, у складзе паўднёвакарэйскага спецназа удзельнічаў у Інцыдэнце 18 жніўня 1976 года[3]. Пасля звальнення з войска здаў дзяржаўны экзамен на права займацца юрыдычнай дзейнасцю і быў прыняты ў інстытут падрыхтоўкі судовых кадраў. Нягледзячы на тое, што Мун Джэін быў другім па паспяховасці на сваім курсе, ён не атрымаў дазволу працаваць суддзёй з-за ўдзелу ў арганізацыі студэнцкіх пратэстаў, таму абраў прафесію адваката. Зрабіўшыся адвакатам, супрацоўнічаў з будучым прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Но Му Хёнам. Яны зрабіліся сябрамі да смерці Но Мухёна ў 2009 годзе. Быў чальцом арганізацыі «Юрысты за дэмакратычнае грамадства» і старшынём камісіі па правах чалавека Саюза юрыстаў Пусана. Апублікаваў мемуары «Лёс Мун Джэіна», якія зрабіліся бестсэлерам.

Быў кандыдатам ад апазіцыі ў час прэзідэнцкіх выбараў 2012 года, але, набраўшы 48 % галасоў, саступіў Пак Кых Хэ, дачцы былога аўтарытарнага прэзідэнта Пак Чон Хі, якая прадстаўляла на выбарах кіруючую картыю Сэнуры.

ВыбарыПравіць

Датэрміновыя выбары Прэзідэнта Паўднёвай Карэі пасля імпічмента Пак Кын Хе былі прызначаныя на 9 мая 2017 года. Мун Джэін прыняў у іх удзел у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Табура. Па дадзеных экзітполаў, ён набірае 41,4 % галасоў выбаршчыкаў[4][5].

Зноскі

СпасылкіПравіць