Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1993)

Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1993) — сістэматызаваны заканадаўчы акт, які вызначаў прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы мытнай справы, накіраваныя на абарону эканамічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і развіццё яе знешнеэканамічных сувязей. Быў прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь XII склікання ў 1993 годзе.

Кодэкс
«Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь»
Прыняцце: Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь XII склікання ў 1993 годзе
Страта сілы: 1998 год

Кодэкс уступіў у дзеянне ў перыяд, калі рынкавыя рэгулятыўныя механізмы яшчэ толькі пачыналі пранікаць і зацвярджацца ў гаспадарчым механізме. Шмат у чым ён адлюстроўваў пераходны стан мытнай справы ў краіне, калі патрабавалася аператыўна ўсталяваць механізмы перасоўвання тавараў праз мяжу ва ўмовах адмовы дзяржавы ад манаполіі знешняга гандлю[1].

Перадгісторыя

правіць

Да прыняцця першага Мытнага кодэксу і Закона «Аб мытным тарыфе», развіццё мытнай справы ў суверэннай Беларусі вызначалася падзаконнымі прававымі актамі — пастановамі Савета Міністраў, ведамаснымі актамі, галоўным чынам — загадамі, палажэннямі і інструкцыямі Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Апрача агульных палажэнняў змяшчаў прыярытэт норм міжнародных дагавораў, якія рэгулююць мытныя праваадносіны, пра намер прыняць міжнародныя стандарты пры ажыццяўленні мытнай справы. Аднак ён утрымоўваў шмат неадпаведнасцяў міжнароднай практыцы і правілам Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Сусветнай мытнай арганізацыі[1].

Крыніцы

правіць