Мэн Хо (кіт. трад. 孟獲, спр. 孟获, піньінь mèng huò; ? — ?) — кітайскі палітычны дзеяч пачатку III стагоддзя, ваенны з рэгіёну Наньчжун. Згадваецца ў біяграфіі Чжугэ Ляна ў «Гісторыі кітайскіх дзяржаў» (355). Адзін з правадыроў бірманскіх і тайскіх плямёнаў.

Мэн Хо
Дата нараджэння II стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці III стагоддзе
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мэн Хо паходзіў з павета Цзяньнін правінцыі І  (укр.). Нарадзіўся ад шлюбу кітайца з тайкай.

Падчас паўстання Юн Кая супраць кітайскай дынастыі Шу падбухторваў насельніцтва Наньчжуна да бунту.

У 225 годзе, падчас заваявальных паходу Чжугэ Ляна у Наньчжун, узначаліў бірманска-тайскую знаць, якая забіла Юн Кая. Вёў барацьбу супраць кітайскіх нападнікаў, але без асаблівых поспехаў.

Сем разоў трапляў у палон да Чжугэ Ляну, але атрымліваў свабоду. На сёмы раз быў уражаны чуллівасцю кітайскага генералітэту і прысягнуў на вернасць дынастыі Шу.

У «Рамане трох дзяржаў» паказаны ванам «паўднёвых варвараў  (укр.)». Муж пані Чжужун  (укр.).

Зноскі

Спасылкі правіць